До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Гуляла пава
Гомель
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.
  • На "Ноч музеяў" мы прэзентуем наш новы выставачны праект "Паўлін, кажаш?".
  • А яшчэ мы пакажам рэканструкцыю архаічнага абраду "Гуканне вясны". Зладзім "птушыныя" майстар-класы: вы зможаце сплесці саламяную птушку-абярэг, зрабіць ляльку-мотанку "Птушка-радасць", птушку-выцінанку. А яшчэ пакажам, як неглюбчанкі завязвалі хустку, каб у выніку атрымалася птушка - з дзюбкай, крыльцамі і хвосцікам.
  • Правядзем спеўныя майстар-класы: паспяваем разам веснавыя песні, паводзім карагоды, пагуляем у гульні.
  • Пасля 20-й гадзіны будуць традыцыйныя танцы пад гармонік! Калі любіце танчыць - абавязкова прыходзьце. А калі не ўмееце - тым больш прыходзьце. Дзе, як не ў нас, навучыцеся танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк, Базар?
  • А ў 21:00 можна будзе нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля "Збіцень".
17.05
17:00 - 22.00
Вход бесплатный ♦ Приветствуется донат любого размера
Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций, филиал в Гомеле. Гуляла пава.

У суботу 17 мая запрашаем вас на імпрэзу "Гуляла пава".

Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава.

  • На "Ноч музеяў" мы прэзентуем наш новы выставачны праект "Паўлін, кажаш?".
  • А яшчэ мы пакажам рэканструкцыю архаічнага абраду "Гуканне вясны". Зладзім "птушыныя" майстар-класы: вы зможаце сплесці саламяную птушку-абярэг, зрабіць ляльку-мотанку "Птушка-радасць", птушку-выцінанку. А яшчэ пакажам, як неглюбчанкі завязвалі хустку, каб у выніку атрымалася птушка - з дзюбкай, крыльцамі і хвосцікам.
  • Правядзем спеўныя майстар-класы: паспяваем разам веснавыя песні, паводзім карагоды, пагуляем у гульні.
  • Пасля 20-й гадзіны будуць традыцыйныя танцы пад гармонік! Калі любіце танчыць - абавязкова прыходзьце. А калі не ўмееце - тым больш прыходзьце. Дзе, як не ў нас, навучыцеся танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк, Базар?
  • А ў 21:00 можна будзе нацешыцца мелодыкай нашых народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля "Збіцень".

Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара.

Калі: 17 мая (субота), з 17:00 да 22:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт: уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).

Программа 2026